https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Баранавічы: бацькі вучняў былога беларускамоўнага класа звярнуліся да Генеральнага пракурора


Аўтары зварота просяць Генеральнага пракурора абараніць іх законныя правы на навучанне па-беларуску і пакараць парушальнікаў закона.
Бацькі вучняў былога беларускамоўнага класа ў Баранавічах Таццяна і Алег Малашчанкі і Антаніна і Васіль Філіпчыкі накіравалі зварот Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь.

У звароце адзначаецца, што Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт, адміністрацыя гімназіі № 4, Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Міністэрства адукацыі РБ адмовілі ім ў рэалізацыі права на адукацыю сваіх дзяцей на дзяржаўнай беларускай мове, прадугледжанага заканадаўствам і міжнароднымі нормамі. У лісце паведамляецца, што ў 2010 годзе быў арганізаваны беларускамоўны клас у СШ №14 г.Баранавічы з трох чалавек. Чатыры гады дзеці вывучалі ўсе прадметы на беларускай мове, згодна з усімі нарматыўнымі актамі, прынятымі ў РБ у галіне адукацыі, і прававымі нормамі.

У чэрвені 2014 года дзеці (дзве з трох дзяўчынак) – Аліса Філіпчык і Ядзвіга Малашчанка, паступілі ў гімназію №4, як і планавалася раней, каб працягнуць навучанне на беларускай мове на больш высокім узроўні. Аднак гэтага не адбылося, нягледзячы на тое, што арт. 50 Канстытуцыя РБ, а таксама арт.17 аб роўнасці дзвюх дзяржаўных моваў і Кодэкс РБ аб адукацыі ад 13.01.2011г. № 243-З гарантуюць права выбару мовы, атрымання адукацыі ў любой навучальнай установе краіны. Аўтары звароту абураюцца тым, што амаль 6 месяцаў яны павінны працягваць змаганне з чыноўнікамі.

Бацькі пішуць, што мелі пэўныя спадзяванні на Міністэрства адукацыі, але час ідзе, а ніякіх зрухаў пасля адказу ад іх няма. Таццяна і Алег Малашчанкі і Антаніна і Васіль Філіпчыкі расцэньваюць такія дзеянні ўладаў як абражаючыя. Яны дадаюць, што ўсе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў, як запісана ў арт.22 Канстытуцыі РБ.

Вясна, 17 студзеня 2015
 
Дата публикации:17.01.2015
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1448
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Права человека Баранавічы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме