https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская праваслаўная царква ня ўбачыць самакіраваньня 50 гадоў


Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал напрыканцы мінулага году заявіў, што Беларускай праваслаўнай царкве патрабуецца больш самастойнасьці — трэба надаць ёй самакіраваньне.
Днямі мітрапаліт Павал заявіў, што здымае гэтае пытаньне з «парадку дня» на бліжэйшыя 25–50 гадоў, бо яно «выклікала хвалю абурэньня з боку вялізнай колькасьці людзей».

Што стаіць за новай заявай мітрапаліта Паўла? Палітоляг Уладзімер Мацкевіч на пытаньне адказвае гэтак:

«Я б адказаў жартам і проста: рука Масквы. Відавочна, што толькі Масква не дазваляе ніякіх праяваў імкненьня да самастойнасьці Беларускай праваслаўнай царквы. І гэта цалкам укладаецца ва ўзгодненую палітыку сьвецкіх уладаў Крамля і духоўнай улады Маскоўскай патрыярхіі. Бо імпэрыя павінна мець адну царкву. Так было зь бізантыйскіх часоў, калі пры Канстантынопальскім патрыярхаце быў выпрацаваны прынцып сымфоніі — сугучнасьці сьвецкіх і духоўных уладаў. Ніводная іншая хрысьціянская царква ня мае падобнага прынцыпу, які быў выпрацаваны ў Бізантыі і перайшоў да Маскоўскага патрыярхату. Думаю, што паводле гэтага прынцыпу ў будучыні, якую мы можам аглядаць, нічога ня зьменіцца».

Сьвятар Аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Беларусі а. Леанід Акаловіч рэзкую зьмену мітрапалітам Паўлам пазыцыі пракамэнтаваў наступным чынам:

«Гэта ўсё ці не правакацыя была — разьведаць, як ставяцца беларускія праваслаўныя сьвятары да гэтай ідэі самастойнасьці і самакіраванасьці. Масква ніколі па-братэрску, з братэрскай любоўю не адпусьціць „у вольнае плаваньне“ Беларускую праваслаўную царкву. Зразумела, што Расейская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату — гэта імпэрская, кадэбісцкая царква, і яна ніколі цягам многіх стагодзьдзяў ня мела нічога добрага і братэрскага да беларускага і ўкраінскага народаў. Яна хоча верхаводзіць у праваслаўі і быць вышэйшаю нават за Канстантынопальскі патрыярхат. Таму Масковія застаецца імпэрыялістычнай, агрэсіўнай — як дзяржава, так і царква — і нічога братэрскага ня будзе ў пэрспэктыве бліжэйшых пяцідзесяці гадоў».

Радыё Свабода
19 студзеня 2015, Менск 
 
Дата публикации:18.01.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1500
 
Ключевые слова:
Православие Религия Христианство Московский патриархат РПЦ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме