https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандар Рыбак рыхтуе Беларусь на Эўрабачаньне: дзяўчаты будуць у бела-чырвоным, а песьня — з фальклёрным матывам


Аляксандар Рыбак, пераможца Эўрабачаньня ў 2009, рыхтуе беларускі гурт для ўдзелу ў конкурсе ў 2015-м годзе, плянуе зрабіць нумар з нацыянальным калярытам і выбірае назву сярод прапанаваных яго прыхільнікамі: Арнамэнт, Васількі, Зорачкі і Вясёлка.
— Я быў вельмі зачараваны выступам Буранаўскіх бабуль на «Эўрабачаньні», і тады ў мяне зьявілася ідэя зрабіць што-небудзь з беларускім калярытам. Вось тады натхніўся і пачаў думаць. А песьню пісаў у Віцебску падчас «Славянскага базару» ў гэтым годзе. Хачу адзначыць, што ў мяне няма жаданьня зноў трапіць на «Эўрабачаньне», але я вельмі хачу паказаць праз гэтую песьню сучасную Беларусь. Я буду прасоўваць гурт не праз сваё імя, а праз талент дзяўчат. У мяне ёсьць сродкі запісаць добрую песьню, але на сцэне будуць стаяць яны, а не я. Будуць і танцы, вядома, таксама з нацыянальным калярытам. Музыка будзе з фальклёрным матывам: дзяўчаты сьпяваюць прыпеўкі на ангельскай мове і пры гэтым ня будуць хаваць, што ў іх ёсьць славянскі акцэнт. Робім стаўку на тое, што мы ня хочам быць залішне сучаснымі, каб шакаваць публіку. Мы пакажам беларускую душу як яна ёсьць.

Апрануў Аляксандар Рыбак свой новы дзявочы гурт у чырвона-белыя касьцюмы зь беларускім арнамэнтам маладой дызайнэркі Інны Інглод.

Радыё Свабода, 16 лістапада 2014
 
Дата публикации:16.11.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1473
 
Ключевые слова:
Евровидение Александр Рыбак
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме