https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сталічная даведачная служба 164 "Белтэлекама" з 10 студзеня працуе ў аўтаматычным рэжыме


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белтэлекам" аўтаматызуе сталічную кругласутачную даведачную службу 164, якая прадастаўляе звесткі аб выстаўленых да аплаты сумах за паслугі электрасувязі. 

"Даведачная служба 164, якая кругласутачна прадастаўляе фізічным асобам звесткі аб выстаўленых да аплаты сумах за паслугі сувязі, для абанентаў Мінска з 10 студзеня працуе ў аўтаматычным рэжыме, гэта значыць без удзелу аператара. У хуткім часе на новыя ўмовы работы служба 164 пяройдзе і ў іншых абласцях", - растлумачылі ў прэс-службе.

Пазваніўшы ў даведачную службу 164 са стацыянарнага тэлефона, які належыць фізічнай асобе, абанент можа атрымаць інфармацыю аб выстаўленых сумах для гэтага нумара. Пры звароце з мабільнага тэлефона або стацыянарнага тэлефона з танальным наборам абанент, кіруючыся галасавымі падказкамі, можа атрымаць інфармацыю аб выстаўленых сумах на любы нумар, што належыць фізічнай асобе. Атрымаць даведку аб налічэннях за паслугі сувязі ў мінулым месяцы можна пачынаючы з 7-га чысла бягучага месяца.

За атрыманне інфармацыі па нумары 164 аплата не бярэцца. За тэлефоннае злучэнне на нумар 164 пры званку са стацыянарнага тэлефона аплата спаганяецца па тарыфах мясцовага злучэння (за кожную поўную і няпоўную мінуту). За злучэнне на нумар 164 пры званку з мабільнага тэлефона бярэцца аплата па тарыфах аператара сотавай рухомай электрасувязі.

10 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.01.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:840
 
Ключевые слова:
Электросвязь Белтелеком Спправочная служба 164
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме