https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У сувязі з моцным ветрам 12 студзеня ў Беларусі захаваецца аранжавы ўзровень небяспекі


У ноч на панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны, у тым ліку ў Мінску, парывы ветру будуць дасягаць 15—20 метраў у секунду.
На дарогах чакаецца галалёдзіца, паведамляе сайт Гідрамета www.pogoda.by. Няўстойлівае ветранае надвор`е ў Беларусі, якое захаваецца ў найбліжэйшыя двое сутак, вызначае цыклон з цэнтрам над Фінскім залівам, тлумачаць сіноптыкі. 

12 студзеня тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 5 да плюс 2°С, па паўночным усходзе месцамі да мінус 7°С. 

13 студзеня надвор`е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Часамі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Ноччу і раніцай месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. У многіх раёнах ноччу моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 — плюс 2°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да 6—10°С марозу; днём ад 0 да плюс 6°С.  

БелаПАН
Мінск, 11 студзеня 2015
 
Дата публикации:11.01.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:921
 
Ключевые слова:
Погода Циклон Ветер
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме