https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ліквідавалі арганізацыю мусульман-салафітаў


Такая інфармацыя прагучала ўвечары 11 студзеня ў праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1».
У канцы мінулага года ліквідаваная незаконная рэлігійная арганізацыя — у адной зь вёсак пад Менскам сустракаліся пасьлядоўнікі радыкальнага руху салафізм. 

«Усяго было затрымана 20 мусульман-салафітаў, 8 зь іх — замежнікі. Як сьцьвярджаюць праваахоўнікі, група сфарміравалася пад уплывам замежных місыянэраў адной з арабскіх экстрэмісцкіх арганізацый. Гэтыя людзі пачалі пераконваць іншых мусульман Беларусі ў нетрадыцыйных для веры дзеяньнях, для чаго была і адпаведная літаратура, якая прызнаная экстрэмісцкай», — гаварылася ў матэрыяле праграмы" Галоўны эфір ".

Як паведаміў начальнік прэсавай службы КДБ Беларусі Артур Стрэх, да затрыманых грамадзян Беларусі ўжытыя захады прафіляктычнага характару ў адпаведнасьці з законам аб асновах дзейнасьці па прафіляктыцы правапарушэньняў. Затрыманыя замежныя грамадзяне за парушэньне заканадаўства выдвараныя з краіны.

Радыё Свабода, 12 студзеня 2015
 
Дата публикации:12.01.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1286
 
Ключевые слова:
Экстремизм Исламизм Салафизм Фундаментализм Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме