https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Слуцкія паясы з`яўляюцца характэрнай адметнасцю беларускай культуры


Такое меркаванне выказаў загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Барыс Лазука.
Аўтарскі калектыў у складзе дацэнта кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Людмілы Дамнянковай, дырэктара творча-эксперыментальнага прыватнага УП "Гударт" Пятра Лабковіча і загадчыка аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Барыса Лазукі ўзнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі за навуковую і творчую працу па адраджэнні нацыянальнай культуры і асабісты ўклад у стварэнне экспазіцыі Музея гісторыі слуцкіх паясоў у горадзе Слуцку.

Аўтар дзвюх кніг аб слуцкіх паясах Барыс Лазука вельмі ганарыцца гэтым праектам, рэалізацыя якога ішла з поўнай аддачай сіл.

Стараннямі калектыву ў Слуцку існуе музей, экспазіцыя якога робіць даступным вялізны цікавы пласт нацыянальнай гісторыі і культуры, раней малавядомы шырокай публіцы.

Экспазіцыя Музея гісторыі слуцкіх паясоў была створана за паўтара гады, хоць, як правіла, такая работа вядзецца на працягу некалькіх гадоў. Як расказаў вучоны, наведвальнікі музея маюць магчымасць трапіць у атмасферу XVIII стагоддзя, калі ствараліся слуцкія паясы.

Экспазіцыя расказвае аб гісторыі слуцкага пояса, традыцыях яго вырабу, праводзяцца паралелі з культурамі іншых краін, дзе падобны элемент касцюма таксама існаваў. У адноўленай зале радзівілаўскага замка госці могуць убачыць касцюмы, пашытыя па арыгінальных выкрайках XVIII стагоддзя.

Вобразную мову слуцкага пояса можна перанесці на сучасныя рэчы, упэўнены Барыс Лазука. Матывы могуць з`явіцца на тканінах, бытавых прадметах, каб яны былі пазнавальныя не толькі прафесіяналамі, але і звычайнымі грамадзянамі. На думку вучонага, матывы слуцкага пояса будуць дарэчы і на кераміцы, і на жаночай хустцы. Нацыянальны элемент можа натуральным чынам увайсці ў жыццё прадстаўнікоў усіх пакаленняў беларусаў.

Работа над напаўненнем экспазіцыі музея будзе прадаўжацца, паведаміў Барыс Лазука. Акрамя таго, беларускі вучоны пачаў рэалізацыю другога такога ж значнага ў беларускай гісторыі і культуры праекта.

9 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.01.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1160
 
Ключевые слова:
Слуцкий пояс Прикладное искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме