https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У 2014 годзе супрацоўнікамі мінскай міліцыі ліквідавана 18 інтэрнэт-магазінаў, якія гандлявалі спайсам


Затрымана і прыцягнута да крымінальнай адказнасці прыкладна 30 чалавек, канфіскавана 30 кілаграмаў псіхатропнага парашку.
За 2014 год аператыўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі (УНіСГЛ) ГУУС Мінгарвыканкама ліквідавана 18 інтэрнэт-магазінаў, якія гандлявалі спайсам. 

Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС, толькі ў снежні мінулага года ліквідаваныя чатыры інтэрнэт-"наркашопы", столькі ж чалавек прыцягнута да крымінальнай адказнасці. Агульная маса канфіскаванага псіхатропнага парашку, які выкарыстоўвалі пры вырабе курыльных сумесяў, склала каля 200 г.

"Такую станоўчую пазіцыю сталічныя наркакантралёры падтрымліваюць і сёлета. У прыватнасці, у апошнія дні супрацоўнікамі УНіСГЛ ГУУС Мінгарвыканкама ліквідаваны яшчэ адзін інтэрнэт-магазін па продажы спайсаў, затрыманы пяць чалавек. Сярод іх тры пакупнікі і два закладчыкі. У дачыненні да апошніх ужо распачатыя крымінальныя справы", — гаворыцца ў паведамленні ГУУС. 

Начальнік УНіСГЛ ГУУС Мінгарвыканкама Канстанцін Ляшкевіч акцэнтуе ўвагу на больш жорсткіх мерах за незаконныя аперацыі з наркатычнымі сродкамі: "З 1 студзеня набыў законную моц дэкрэт прэзідэнта № 6, які змяніў санкцыі за такія аперацыі, зараз за гэтыя нелегальныя дзеянні прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі. А ў выключных выпадках, калі з-за спайсаў гінуць людзі, у турму можна сесці і на чвэрць стагоддзя". 

Апрача таго, стала больш жорсткай адказнасць за з`яўленне ў грамадскім месцы ці знаходжанне на працоўным месцы ў рабочы час у стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў без прызначэння ўрача, гэтак жа як і за ўжыванне гэтых сродкаў у грамадскім месцы. Пакараннем за такія дзеянні будзе штраф ад пяці да пятнаццаці базавых велічынь. Пры паўторным парушэнні наступае крымінальная адказнасць. 

Змяненні закранулі і ўзрост, з якога наступае крымінальная адказнасць за незаконныя аперацыі з наркатычнымі сродкамі. Раней, згодна з часткай 2 артыкула 328 КК, адказнасць наступала з 16 гадоў, на сёння дэкрэтам устаноўлены ўзрост у 14 гадоў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2015
 
Дата публикации:10.01.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1082
 
Ключевые слова:
Криминал Интернет-магазин Психотропы Спайсы Наркотики
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме