https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Купіць зямельны ўчастак у Мінскім раёне можна толькі з аўкцыёну


Аб гэтым паведаміў 9 студзеня начальнік землеўпарадкавальнай службы Мінскага райвыканкама Сяргей Шымук.
"Сёння зямельныя ўчасткі ў Мінскім раёне, якія з`яўляюцца незанятымі, рэалізуюцца толькі ў парадку аўкцыёну. Гэта датычыцца ўсіх участкаў", - падкрэсліў Сяргей Шымук. У 2014 годзе ў Мінскім раёне з аўкцыёну прададзена 390 зямельных участкаў для жыллёвага будаўніцтва на агульную суму больш як Br100 млрд. У арэнду здадзена 34 участкі, даход атрыманы ў памеры Br20 млрд.

Пры гэтым колькасць грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі на тэрыторыі Мінскай вобласці, застаецца нязменна вялікай.

Паводле апошніх даных, на ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі ў вобласці, знаходзіцца 30 тыс. чалавек, з іх больш за 21 тыс. чалавек хочуць атрымаць участак на тэрыторыі Мінскага раёна.

9 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.01.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:744
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Земельный участок Аукцион Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме