https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк выпусьціў новыя манэты сэрыі «Помнікі архітэктуры Беларусі»


Як паведамляе прэс-служба Нацбанку РБ, манэты маюць форму круга, зь пярэдняга і задняга бакоў выступае кант па акружнасьці. Бакавая паверхня манэт з насечкай.
Нацыянальны банк Беларусі 24 сьнежня ўвёў у абарачэньне памятныя манэты «Касьцёл Яна Хрысьціцеля» сэрыі «Помнікі архітэктуры Беларусі»: срэбную — наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, дыямэтрам 38,61 мм; медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыямэтрам 32,00 мм.

Авэрс: у цэнтры — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпісы: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; намінал: ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай манэце) і АДЗІН РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), унізе — год чаканкі (на срэбнай зьлева — проба сплаву).

Рэвэрс: у цэнтры — рэльефная выява касьцёла Яна Хрысьціцеля ў вёсцы Камаі і стылізаванай пячаці з датамі будаўніцтва: ХVII—XVIII; уверсе зьлева надпісы: КАМАI, ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ БЕЛАРУСІ, унізе надпіс: КАСЬЦЁЛ ЯНА ХРЫСЬЦIЦЕЛЯ.

Манэты адчаканеныя ў АТ «Манэтны двор Польшчы» (Варшава). Наклад срэбных манэт — 1.000 штук, медна-нікелевых — 2.000 штук.

Выпушчаныя ў абарачэньне манэты зьяўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальнай цане пры ўсіх відах плацяжоў без усякіх абмежаваньняў.

Інфармацыя пра дату паступленьня памятных манэт у продаж будзе апублікаваная на сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у глябальнай кампутарнай сетцы інтэрнэт у разьдзеле «Банкноты і манэты» (чаканыя паступленьні ў продаж).

Радыё Свабода, 25 сьнежня 2014
 
Дата публикации:25.12.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1112
 
Ключевые слова:
Нумизматика Монеты Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме