https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памер збору пры куплі замежнай валюты зніжаны да 20%


Такое рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка "з улікам нармалізацыі сітуацыі на фінансавым і валютным рынках рэспублікі".
Памер камісійнага збору пры куплі насельніцтвам замежнай валюты з 30 снежня будзе зніжаны з 30 да 20%. 

"Рэалізацыя комплексу рашэнняў, прынятых урадам і Нацыянальным банкам 19 снежня 2014 г., дазволіла не дапусціць развіцця негатыўных тэндэнцый у фінансавым сектары Рэспублікі Беларусь. Аперацыі па куплі-продажу насельніцтвам замежнай валюты з банкамі зараз ажыццяўляюцца ў звычайным рэжыме, большасць абменных пунктаў і кас банкаў забяспечаны наяўнай замежнай валютай у дастатковых аб`ёмах. Назіраецца прыток тэрміновых укладаў насельніцтва ў нацыянальнай валюце", — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

Зазначаецца таксама, што рашэнне аб зніжэнні памеру камісійнага збору пры куплі насельніцтвам замежнай валюты да 20% прынята з улікам аналагічнага зніжэння з 29 снежня памеру падатку на біржавыя аперацыі па набыцці замежнай валюты (пастанова Савета міністраў ад 27.12.2014 № 1251), а таксама змены афіцыйнага абменнага курсу беларускага рубля да долара ЗША.

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 29 снежня зніжэнне курсу беларускага рубля да долара ЗША склала каля 7% да 11.800 рублёў за долар. 

"Адначасовая рэалізацыя згаданых мер дазволіць павялічыць аб`ём грашовых сродкаў у беларускіх рублях, што атрымліваюць прадпрыемствы-экспацёры пры ажыццяўленні абавязковага продажу валютнай выручкі на біржы, і не прывядзе да павелічэння фактычнага курсу набыцця замежнай валюты для насельніцтва і прадпрыемстваў", — мяркуюць у Нацбанку.

Пры гэтым зазначаецца, што "па меры замацавання пазітыўных тэндэнцый на фінансавым рынку будуць прымацца далейшыя захады па зніжэнні камісійнага збору пры куплі насельніцтвам замежнай валюты".

Нагадаем, 20 снежня ў Беларусі быў часова ўведзены 30-працэнтны збор пры куплі валюты юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

Прадпрыемствы і банкі выплачваць гэты збор пры куплі валюты на біржы, грамадзяне — у выглядзе камісіі пры куплі ў банках.

Выплачаныя сродкі павінны накіроўвацца ў бюджэт. Такое рашэнне ўрад і Нацбанк прынялі ў мэтах "недапушчэння развіцця негатыўных тэндэнцый на валютным і фінансавым рынках і павышэння прыцягальнасці зберажэнняў у беларускіх рублях", а таксама з улікам росту попыту на замежную валюту на ўнутраным валютным рынку, выкліканага дэвальвацыяй расійскага рубля. Увядзенне збору негатыўна ацанілі многія эканамісты і прамыслоўцы.

Мяркуецца, што збор будзе дзейнічаць да 1 лютага.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 снежня 2014
 
Дата публикации:29.12.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1215
 
Ключевые слова:
Валюта Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме