https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 30 кастрычніка


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 30 кастрычніка 2014 года.
На 30 кастрычніка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 10.710 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 13.650
Расійскі рубель — 251,50 (абсалютны мінімум гэтага года)
Украінская грыўна — 827,03

Кошык валют — 3.325,22

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 10 рублёў (0,09%), еўра — на 50 (0,37%), расійскага рубля — знізіўся на 1 рубель (0,40%), грыўны — вырас на 3,95 рубля (0,48%). Курс кошыка валют вырас на 0,71 рубля (0,02%) у параўнанні з папярэднім днём і на 19,15 рубля (0,58%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2013 года (3.306,07 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2745, "долар/расійскі рубель" — 42,585, "долар/грыўна" — 12,95.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 30 кастрычніка долар купляюць па 10.640—10.710 і прадаюць па 10.730—10.850 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі не змяніўся (10.690 рублёў), продажу — вырас на 2 рублі (да 10.761).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 10.680—10.700 пры куплі, 10.750—10.770 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, Мінск
БелаПАН, 30 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:30.10.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:923
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме