https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дырэктарам беларускіх прадпрыемстваў "трэба вучыцца гандляваць"


Пра гэтазаявіў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка 31 кастрычніка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
"Мадэрнізацыю прадпрыемстваў даводзіцца рабіць з "троечнікамі". Спадары дырэктары, прадавайце сваю прадукцыю. Павольна, але раскрутка ў гэтым плане ідзе", — сказаў ён.

Сямашка расказаў аб сітуацыі на ААТ "Барысаўдрэў". Паводле яго слоў, раней там працавала больш за тысячу чалавек, якія выраблялі прадукцыі на 7,9 млрд. рублёў, атрымліваючы зарплату ў 2 млн. рублёў.

Віцэ-прэм`ер адзначыў, што на прадпрыемстве "чыноўнікі 30-40 гадоў нічога не мянялі". Цяпер жа, паводле яго слоў, "Барысаўдрэў" стаў "цацкай". "Сёння прадпрыемства выпускае прадукцыі на 15 млрд., а трэба 35—40 млрд. рублёў. Сёння калі не ўкладваць у тэхналогію і абсталяванне, значыць нічога не разумець", — падкрэсліў ён.

"Можна крытыкаваць, але сітуацыя мяняецца. Трэба вучыцца, працаваць. Мы павінны навучыцца прадаваць сваю прадукцыю па ўсім свеце", — ўпэўнены Сямашка.

Нагадаем, зараз ідзе суд над былым гендырэктарам "Барысаўдрэва" Уладзімірам Мальцавым. Ён абвінавачваецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі падчас выканання дзяржаўнай праграмы па мадэрнізацыі прадпрыемства, што пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры — больш як на 18 млрд. рублёў, а таксама істотнага ўрону дзяржаўным інтарэсам у выглядзе зрыву тэрмінаў па рэалізацыі дзяржпраграмы мадэрнізацыі ААТ "Барысаўдрэў".

БелаПАН, 31 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:31.10.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1344
 
Ключевые слова:
Модернизация Деревообработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме