https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На мітынгу ў Курапатах кіраўнікі КХП—БНФ заклікалі беларусаў абараняць родную мову


Падчас мітынгу з нагоды дня памінання продкаў "Дзяды" ў Курапатах кіраўнікі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ заклікалі беларусаў абараняць сваю родную мову.
У пачатку мітынгу кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай камсіі партыі Валерый Буйвал зачытаў зварот лідара КХП—БНФ Зянона Пазняка. 

Пазняк заклікаў суайчыннікаў абараняць сваю мову, якая, паводле яго слоў, з`яўляецца зброяй супраць імперскай пагрозы Расіі.

Пазняк зазначыў, што ўсе ахвяры, якія панесла Беларусь, — гэта вынік вайны з "варварскім Усходам". І сёння, упэўнены лідар партыі, Расія ставіць задачу знішчыць беларускую мову. Зянон Пазняк заклікаў моладзь звяртацца да нацыянальнай культуры, мовы, гісторыі ў імя адраджэння Беларусі. 

Намеснік старшыні КХП—БНФ Юрась Беленькі, у сваю чаргу, заявіў: Расія сёння выкарыстоўвае інфармацыйную зброю ў адносінах да Беларусі, каб "забіць беларусаў як нацыю". "Ва Украіне Расія вядзе вайну адкрытую, у Беларусі — інфармацыйную". "Сёння ідзе русіфікацыя нашай свядомасці.  Гэта адбываецца з дапамогай расійскага тэлебачання, якое насаджае нам рускую мову, знішчаючы беларускую", — заявіў Беленькі. Ён таксама дадаў: бяда рускага народа заключаецца ў тым, што "ён так і не зразумеў, што такое дабро і зло". 

Мітынг у Курапатах быў кароткім і завяршыўся каля 15.00, у ім узялі ўдзел прыкладна 400 чалавек. Пасля выступленняў удзельнікі акцыі ўстанавілі драўляныя крыжы, якія неслі з сабой ад Мінскага гадзіннікавага завода, і запалілі свечкі. 

За ходам мітынгу назіралі супрацоўнікі міліцыі ў форме і людзі ў цывільным. Падчас акцыі інцыдэнтаў не было, але пасля мітынгу журналісты сталі сведкамі затрымання мужчыны сярэдніх гадоў. Яго пад рукі завялі ў мікрааўтобус два чалавекі ў цывільным. 

Паводле інфармацыі відавочцаў, падчас шэсця па горадзе таксама былі затрыманыя грамадскі актывіст Сяргей Бахун і яшчэ адзін удзельнік акцыі. Іх затрымалі пасля таго, каб абодва адышлі ад калоны і пайшлі ў метро. Хутка затрыманых адпусцілі.

Нагадаем, шэсце і мітынг былі традыцыйна арганізаваныя КХП—БНФ і санкцыянаваныя ўладамі.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 2 лістапада 2014
 
Дата публикации:02.11.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1769
 
Ключевые слова:
Дзяды Курапаты Зянон Пазьняк Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме