https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае адсутнасць вялікіх твораў, нягледзячы на тое, што пісьменнікаў нічога не стрымлівае ў свабодзе творчасці


На гэта кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу 23 кастрычніка на сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў савецкі час у асяроддзі творчай інтэлігенцыі было прынята скардзіцца на ціскі цэнзуры і закасцянеласць, коснасць сацрэалізму. "Аднак менавіта ў тыя гады літаратура набыла найвышэйшы аўтарытэт. Яўген Еўтушэнка назваў пісьменнікаў людзьмі, у якіх "блукае горды дух грамадзянства, каму ўтульнасці няма, спакою няма", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Праўда, я і цяпер, гледзячы нейкія фільмы і чытаючы тыя ці іншыя опусы вялікіх літаратараў, артыстаў і іншага люду з вашага цэха, са здзіўленнем выяўляю тое, што іх, бачыце, там прыціскалі ў савецкія часы, заціскалі, працаваць не давалі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але ўсе яны сталі народнымі, усе жылі добра тады. Таму я раблю скідку, што цяпер стала модна скардзіцца: "Ах, вось тады нас заціскалі, прыціскалі і гэтак далей". Ну, няхай будзе так".

"У нашы дні ніхто не дыктуе, аб чым і як пісаць. Калі дыктуюць, то вы, калі ласка, скажыце, хто і што дыктуе. Адышлі ў мінулае цэнзура і дзяржманаполія на друкаванае слова. Калі не так, вы таксама мне аб гэтым скажыце", - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да пісьменнікаў.

"Аднак свабода не спарадзіла вялікай літаратуры, а прывяла да расколу пісьменніцкай суполкі. Што гэта, тупік? Ці ў вас ёсць надзея на аднаўленне адзінага творчага поля?" - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што да сённяшняга дыялогу запрошаны не толькі пісьменнікі, але і дзеячы культуры, хто так ці інакш звязаны з літаратурай.

23 кастрычніка 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.10.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1961
 
Ключевые слова:
Литература Искусство Цензура
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме