https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі за восем месяцаў склаў 0,4 працэнта ВУП


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Па выніках васьмі месяцаў 2014 года прафіцыт рэспубліканскага бюджэту склаў Br1,7 трлн, або 0,4 працэнта ВУП і склаўся, у асноўным, за кошт стрымлівання непершачарговых расходаў.

Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання склаўся на ўзроўні Br5,6 трлн, або 1,2 працэнта ВУП, дадалі ў Мінфіне.

У міністэрстве прывялі даныя аб выкананні ў студзені-жніўні 2014 года бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання (рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, а таксама бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі). Так, даходы за гэты перыяд склаліся ў суме Br196,1 трлн, або 63,7 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br78,2 трлн, або 60,5 працэнта.

За студзень-жнівень 2014 года паступленне ПДВ склала Br44,7 трлн, або 67,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла Br10,9 трлн, або 54,4 працэнта. Акцызы паступілі ў суме Br13,4 трлн, або 58,8 працэнта. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br11,7 трлн, або 45 працэнтаў. Паступленні ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) склалі Br61,3 трлн, або 64,5 працэнта зацверджанага гадавога плана.

Па стане на 1 верасня 2014 года запазычанасць па падатках і зборах склала Br332,5 млрд і зменшылася за жнівень 2014 года на Br24,7 млрд.

Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-жнівень 2014 года склалі Br190,5 трлн, або 62,2 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Расходы рэспубліканскага бюджэту - Br76,5 трлн, або 59,1 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі Br30,8 трлн, на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br21,1 трлн, на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) накіравана Br115,7 трлн.

30 верасня 2014, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.09.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1262
 
Ключевые слова:
Бюджет Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме