https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Герасіменя запрашае на Кубак мовы


19 верасьня на сайце газэты «Прессбол» зьявіцца інфармацыя пра старт нацыянальнага спартыўнага фэстывалю «Мова Сup», які адбудзецца 28 верасьня на тэрыторыі Цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы ў Менску (вуліца Каліноўскага, 111).
Усім ахвотным будзе прапанавана паспрабаваць свае сілы ў розных відах спорту.

Як падае выданьне, франтмэнамі сьвята стануць зоркі беларускага спорту. У першым шэрагу — слынная плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая лічыць, што фэстывалю, які ня мае аналягаў, будзе наканаванае вялікае і сьветлае жыцьцё:

«Па-першае, у гэты дзень мы ўсе будзем размаўляць на роднай беларускай мове. Па-другое, дадзім магчымасць фэдэрацыям і спартыўным клюбам прэзэнтаваць свае віды спорту ў найлепшым ракурсе — так, як яны самі палічаць патрэбным. Па-трэцяе, дзякуючы дапамозе спонсараў, правядзём нямала турніраў, галоўным зь якіх будзе карпаратыўны — сярод славутых айчынных брэндаў у шасьці камандных відах спорту. Нарэшце, чацьвёртае — будзе проста весела. Ва ўсякім выпадку, я гэта бачу па настроі людзей, якія арганізуюць наш „Мова Cup“».

Радыё Свабода, 18 верасня 2014
 
Дата публикации:18.09.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1325
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Александра Герасименя
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме