https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прыкладна $700-800 млн будзе ўкладзена ў рэалізацыю праграмы "Вялікая сям`я" за пяць гадоў


Аб гэтым у эфіры праграмы "Контуры" тэлеканала АНТ паведаміў старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргей Румас.
"На працягу пяці гадоў арыенціровачна ў гэту праграму будзе ўкладзена $700-800 млн. І праграма будзе паспяховай, калі прырост нараджэння трэціх дзяцей у сем`ях з кожным годам будзе не меншым за 5 працэнтаў. Тады можна будзе зрабіць вывад, што праграма працуе, што дзякуючы гэтым сродкам большая колькасць сем`яў задумалася над тым, каб нарадзіць трэцяе дзіця і зрабіць сваю сям`ю больш поўнай і шчаслівай", - адзначыў старшыня праўлення банка.

"Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" плануе фінансаваць праграму "Вялікая сям`я" за кошт уласных сродкаў. А пакуль дзеці будуць расці, іх грошы на дэпазітным рахунку будуць працаваць на рэальную эканоміку краіны. "Мы будзем самастойна адбіраць праекты, якія будуць забяспечваць добрую аддачу і вялікую эфектыўнасць. Прычым у банку будзе створаны механізм, які зможа інфармаваць грамадскасць, дзе працуюць сродкі "Вялікай сям`і", і мы штогод будзем размяшчаць на сайце пералік праектаў, якія прафінансаваны гэтымі грашамі", - падкрэсліў Сяргей Румас.

25 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.08.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:956
 
Ключевые слова:
"Большая семья" Соцзащита в Беларуси Демография Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме