https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Помнік заснавальніку Заслаўя князю Ізяславу будзе адкрыты ў горадзе ў бліжэйшыя дні


Пра гэта паведамілі ва ўрадзе па выніках праведзенай намеснікам прэм`ер-міністра Анатолем Тозікам рабочай нарады па пытаннях падрыхтоўкі Дня беларускага пісьменства.
"Гэтымі днямі ў Заслаўі таксама плануецца адкрыць дзіцячы парк культуры і адпачынку і міні-футбольную пляцоўку на тэрыторыі сярэдняй школы нумар 1. Новае жыццё пасля рэканструкцыі атрымаюць амфітэатр на Цэнтральнай плошчы, школа мастацтваў, Дом культуры і дом быту, будынак чыгуначнага вакзала, кафэ", - паведамілі ў прэс-службе.

У час нарады Анатоль Тозік азнаёміўся з праграмай правядзення ХХI Дня беларускага пісьменства. Як было адзначана, адкрыццё свята будзе мець свае асаблівасці і насычаны змест. Разнапланавымі будуць і яго творчыя праграмы.

З удзелам віцэ-прэм`ера былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з арганізацыяй работы кніжных павільёнаў і кірмашоў, выставак вырабаў народнай творчасці, прэзентацыяй выдавецтваў і турыстычных аграсядзіб.

Дзень беларускага пісьменства ў 2014 годзе пройдзе ў Заслаўі 7 верасня.

12 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.08.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1194
 
Ключевые слова:
Заслаўе День белорусской письменности
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме