https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ваенныя знайшлі згублены беспілотны лятальны апарат


Ваенны беспілотны лятальны апарат (БЛА), які згубіўся ў Бярозаўскім раёне, знойдзены, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Зараз усе беспілотныя лятальныя апараты, якія знаходзяцца на ўзбраенні Узброеных сіл, ёсць у наяўнасці", — сказаў суразмоўца агенцтва.

Беспілотны лятальны апарат 927-га цэнтра падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў ВПС і войскаў СПА Беларусі ў Бярозе быў страчаны пры правядзенні палётаў вечарам 10 ліпеня. Аб`ява пра гэта з фатаграфіяй апарата і абяцаннем узнагароды таму, хто яго знойдзе, з`явілася ў раённай газеце "Маяк" 16 ліпеня. Паводле некаторых звестак, такія аб`явы былі надрукаваныя і ў газетах суседніх з Бярозаўскім раёнах.

У пошуках беспілотніка была задзейнічана міліцыя. Не выключалася, што пасля таго, як упраўленне над БЛА было страчана і ён упаў, апарат мог прысвоіць хтосьці з мясцовых жыхароў. Аднак, як заявілі ў Мінабароны, такога не было. "Беспілотнік знайшлі і прынеслі", — сказаў суразмоўца агенцтва.

Мяркуючы па фатаграфіі, ваеннымі быў згублены БЛА "Іркут-3".

Летам 2010 года 927-я знішчальная авіяцыйная база была рэфармаваная ў 927-мы цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў. У 2011 годзе на ўзбраенне цэнтра паступілі БЛА расійскай вытворчасці "Іркут-3" і "Іркут-10".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 8 жніўня 2014
 
Дата публикации:08.08.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1119
 
Ключевые слова:
Беспилотник Бяроза Иркут-3
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме