https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадпрыемствы паліграфічнай галіны Беларусі патрабуюць мадэрнізацыі


Аб гэтым заявіла міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
Паводле слоў кіраўніка ведамства, у цэлым знос абсталявання на прадпрыемствах галіны дасягае 50 працэнтаў, а на асобных ён вышэйшы за 70 працэнтаў. "І гэта тая чырвоная рыса, якую нельга пераходзіць", - сказала міністр. Лілія Ананіч падкрэсліла, што прыярытэт развіцця галіны дакладна абазначыў кіраўнік дзяржавы. Размова ідзе аб мадэрнізацыі, з якой на прадпрыемствы прыйдуць новыя тэхналогіі. "Сучаснае абсталяванне дасць магчымасць не толькі павысіць якасць прадукцыі і пашырыць яе асартымент, але і забяспечыць канкурэнтнасць па цэнавым фактары", - упэўнена міністр.

Лілія Ананіч удакладніла, што цяпер Міністэрства інфармацыі распрацоўвае праграму развіцця паліграфічнай галіны, якая вызначыць асноўныя напрамкі яе мадэрнізацыі.

4 жніўня ў час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць Лілія Ананіч сустрэлася са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам, азнаёмілася з дзейнасцю прадпрыемства "Палесдрук" і абласной газеты "Гомельская праўда".

4 жніўня 2014, Гомель
Алена Сафронава - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.08.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:937
 
Ключевые слова:
Полиграфия Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме