https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вырабы туркменскіх ювеліраў упершыню за 30 гадоў паказалі ў Гістарычным музеі ў Мінску


Ювелірныя вырабы туркменскіх майстроў на адзін дзень прывезлі ў Мінск. Калекцыя жаночых нацыянальных упрыгажэнняў упершыню за 30 гадоў прадстаўлена ў вітрынах Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.
Брошкі, падвескі, завушніцы, бранзалеты, галаўныя ўборы - на выстаўцы прадстаўлены некалькі дзясяткаў эксклюзіўных рэчаў. Створаныя з серабра і мельхіёру, яны аздоблены каляровым шклом, сердалікам і чаканным узорам. Узрост некаторых камплектаў перавышае сотню гадоў, а вага дасягае 40 кг. Сёння такія ўбранні практычна выйшлі з моды. Часцей іх надзяваюць на вясельныя або іншыя святочныя цырымоніі.

Экспазіцыя ўвайшла ў праграму Дзён культуры Туркменістана, якія па 26 ліпеня прымае Беларусь. Этнаграфічная выстаўка прыехала з Марыйскага велаяцкага гісторыка-краязнаўчага музея. У дэталях тут можна разгледзець жаночае, мужчынскае, дзіцячае нацыянальнае адзенне, абрусы, дываны і мяшкі для захоўвання посуду. Усе вырабы туркменскіх майстроў умясціліся ў тры вялікія чамаданы.

Вернісаж наведалі пасол Туркменістана ў Беларусі Мурад Язбердыеў, намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік, прадстаўнікі дыпмісій.

"Супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі развіваецца не толькі ў культурнай, але і іншых сферах. У гэтым вялікая заслуга кіраўнікоў дзяржаў, якія ўдзяляюць вялікую ўвагу двухбаковаму супрацоўніцтву", - адзначыў у час адкрыцця выстаўкі Васіль Чэрнік.

Мурад Язбердыеў падзякаваў Міністэрству культуры Беларусі за арганізацыю Дзён культуры, адзначыўшы сімвалічнасць іх правядзення ў Год гасціннасці.

Узаемадзеянне паміж краінамі ў культурнай сферы ажыццяўляецца на аснове дагавора аб дружбе і супрацоўніцтве, а таксама пагаднення Міністэрства культуры Беларусі і Міністэрства культуры і тэлерадыёвяшчання Туркменістана аб сувязях у галіне культуры. Апошні раз Беларусь прымала Дні культуры Туркменістана ў 2010 годзе. З вялікім поспехам у Белдзяржцырку адбыліся гастролі туркменскай групы джыгітаў "Галкыныш". У красавіку 2012-га Дні культуры Беларусі прайшлі ў Туркменістане.

24 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.07.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1429
 
Ключевые слова:
Беларусь-Туркмения Выставка Дни культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме