Ананіч Лілія Станіславаўна нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Леванова Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. У 1982 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2000 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1982-1984 гадах працавала фотакарэспандэнтам мінскай раённай газеты «Шлях камунiзму». У 1984-1992 гадах — рэдактар, старшы рэдактар Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі (г.Мінск), у 1992-1996 гадах — рэдактар, галоўны спецыяліст, намеснік начальніка ўпраўлення сродкаў масавай інфармацыі Міністэрства культуры і друку Беларусі. У 1996-2001 гадах была намеснікам начальніка, начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта Беларусі па друку. У 2001-2003 гадах — намеснік міністра інфармацыі Беларусі, з 2003 года — першы намеснік міністра інфармацыі.
Звязда, 30 чэрвеня 2014