27 чэрвеня адкрываюць помнік яшчэ адной значнай гістарычнай персоне горада на Дзвіне — Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду, віцебскаму кіраўніку сярэдзіны 14 стагоддзя.
Менавіта Альгерд ператварыў драўляны Віцебск у адну з самых непрыступных у Еўропе каменных крэпасцяў. Даўжыня фартыфікацыйных умацаванняў складала 2 кіламетры.
Яшчэ адзін падарунак жыхарам Віцебска зробяць працаўнікі транспартнай службы. У святочныя дні па гарадскіх вуліцах будуць курсіраваць экскурсійныя тралейбус і трамвай. Апошні, дарэчы, сапраўдны музейны экспанат, які ставяць на рэйкі вельмі рэдка. Пракаціцца на экскурсійным транспарце і праслухаць аповяд аб шматвяковай гісторыі Віцебска можна будзе абсалютна бясплатна, паведамляе сайт Белтэлерадыёкампаніі.
Звязда, 27 чэрвеня 2014