"Ім раней больш давалі, зараз паглядзелі — нікчэмныя, менш даюць", — сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, пад чэмпіянат свету па хакеі апазіцыі зноў прывезлі грошы. "Я так заплюшчваю на гэта вочы і кажу сваім спецслужбам: ведаеце што, ну што ім там далі, яны ж не вывезлі гэта. Хтосьці аўтамабіль купіў, бензін купляе на запраўцы ў нас, хтосьці дом пабудаваў. Маліцеся богу, што не нам даводзіцца ім плаціць, каб яны былі прыкормленыя, як некаторыя ў вас апазіцыянеры гэтак званыя", — заявіў беларускі кіраўнік.
Напярэдадні ЧС па хакеі апазіцыя праводзіла мерапрыемствы, закліканыя звярнуць увагу грамадскасці на праблемы з правамі чалавека і наяўнасць палітвязняў у краіне.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 21 траўня 2014