https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 6 траўня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 6 траўня 2014 года.
На 6 мая Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 9.990 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 13.860 (абсалютны максімум)
Расійскі рубель — 279
Украінская грыўна — 861,21

Кошык валют — 3.380,47 (абсалютны максімум)

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 10 рублёў (0,10%), еўра — на 40 (0,29%), расійскага рубля — не змяніўся, грыўны — вырас на 0,87 рубля (0,10%). Курс кошыка валют вырас на 4,38 рубля (0,13%) у параўнанні з папярэднім днём і на 74,40 рубля (2,25%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2013 года (3.306,07 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3874, "долар/расійскі рубель" — 35,806, "долар/грыўна" — 11,60.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 6 мая долар купляюць па 9.955—9.970 і прадаюць па 10.000—10.020 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі не змяніўся (9.964 рублі), продажу — вырас на 5 рублёў (да 10.013).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 9.950—9.970 пры куплі, 10.000—10.020 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 6 траўня 2014
 
Дата публикации:06.05.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:822
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме