https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі па стандартах МВФ скараціліся за красавік на $238,1 млн да $5 млрд 477 млн


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду па выніках красавіка скараціліся на $238,1 млн і, паводле папярэдніх даных, на 1 мая 2014 года склалі $5 млрд 477 млн у эквіваленце.

У нацыянальным вызначэнні аб`ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на $210,2 млн і на 1 мая склаў $6 млрд 91,2 млн у эквіваленце.

"На зніжэнне аб`ёму золатавалютных рэзерваў у красавіку бягучага года паўплывала пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам Беларусі знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб`ёме", - адзначылі ва ўпраўленні Нацбанка.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў садзейнічала размяшчэнне валютных аблігацый Міністэрства фінансаў Беларусі на ўнутраным рынку краіны.

7 траўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.05.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:951
 
Ключевые слова:
Экономика Золотовалютный резерв
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме