https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Госці ЧС-2014 могуць паведаміць беларускім пагранічнікам аб даце перасячэння граніцы


Дзяржпагранкамітэт Беларусі зрабіў свой інтэрнэт-партал яшчэ больш зручным і эрганамічным напярэдадні ЧС-2014 па хакеі, паведамілі ў прэс-цэнтры пагранічнага ведамства.
У прыватнасці, на партале з`явілася опцыя, якая дае магчымасць будучым гасцям чэмпіянату інфармаваць пагранічнікаў аб даце запланаванага прыезду ў Беларусь. Для гэтага трэба запоўніць спецыяльную форму. Як растлумачылі ў пагранічным ведамстве, новаўвядзенне дасць магчымасць больш аператыўна прапускаць гасцей ЧС-2014 праз граніцу.

Акрамя таго, абноўлены сайт пагранведамства зроблены па тэхналогіі адаптыўнага дызайну. Гэта значыць уладальнікам мабільных устройстваў цяпер не трэба перапісваць нейкія дадаткі або шукаць менавіта мабільную версію вэб-рэсурсу. "Яго можна адкрыць на любым устройстве. Прычым усё зроблена менавіта пад сэнсарныя экраны, каб карыстальнік мог адкрываць усё дакрананнем пальца. Таксама мы зрабілі акцэнт на тую інфармацыю, якая найбольш запатрабавана", - расказалі ў прэс-цэнтры камітэта.

На партале ў зручным для большасці карыстальнікаў месцы размешчаны "іконкі" такіх раздзелаў, як "Перасячэнне граніцы з дзецьмі" або "Пытанні, якія задаюцца найбольш часта". Усё зроблена так, каб карыстальнік зрабіў найменшую колькасць "клікаў" у пошуку патрэбнай інфармацыі. У перспектыве Дзяржпагранкамітэт плануе развіваць гэту платформу. Чакаецца, што на партале будуць інтэрактыўныя карта і інфаграфіка.

Увядзенне новага сайта дало магчымасць павялічыць яго наведвальнасць прыкладна ў паўтара-два разы. На стварэнне новай версіі ў прэс-цэнтра Дзяржпагранкамітэта пайшло прыкладна тры месяцы. Пры гэтым пагранічнікі зрабілі новы сайт сваімі сіламі, не прыцягваючы іншых распрацоўшчыкаў.

16 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.04.2014
Тематика:ЧМ-2014 по хоккею, Беларусь
Просмотров:1028
 
Ключевые слова:
Интернет Пограничная служба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме