На 11 красавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 9.920 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 13.750 (абсалютны максімум)
Расійскі рубель — 279,50
Украінская грыўна — 816,46 (абсалютны мінімум года)
Кошык валют — 3.365,62 (абсалютны максімум)
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара не змяніўся, еўра — вырас на 70 рублёў (0,51%), расійскага рубля — на 0,50 рубля (0,18%), грыўны — знізіўся на 18,56 рубля (2,22%). Курс кошыка валют вырас на 13,75 рубля (0,41%) у параўнанні з папярэднім днём і на 59,55 рубля (1,80%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2013 года (3.306,07 рубля).
Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3861, "долар/расійскі рубель" — 35,492, "долар/грыўна" — 12,15.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 11 красавіка долар купляюць па 9.800—9.915 і прадаюць па 9.930—9.990 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 6 рублёў (да 9.887), продажу — на 8 (да 9.946).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 9.880—9.900 пры куплі, 9.950—9.970 пры продажы.
БелаПАН
Мінск, 11 красавіка 2014