https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Астрожская Біблія


З 13 сакавіка па 14 мая ў музеі кнігі арганізавана выстава “Астрожская Біблія”, прысвечаная Дню праваслаўнай кнігі і 450-годдзю з дня выдання першай на Русі датаванай друкаванай кнігі «Апостал».
Пра гэта паведамляецца на сайце Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Беларуская праваслаўная царква 14 сакавіка адзначае Дзень праваслаўнай кнігі. Штогадовае свята было заснавана ў 2009 годзе Сінодам Рускай праваслаўнай царквы. Яно прымеркавана да выдання першай на Русі датаванай друкаванай кнігі Івана Фёдарава «Апостал» (1564). Сёлета спаўняецца 450 год з дня стварэння гэтага значнага выдання.

Астрожская Біблія – гэта першы поўны і лепшы для свайго часу пераклад Бібліі на царкоўнаславянскую мову. Кніга была надрукавана Іванам Фёдаравым у Астрогу ў 1581 годзе па ініцыятыве і на сродкі князя Канстанціна Астрожскага па благаславенні ігумена Дубенскага Іова.

Астрожская Біблія складаецца з 76 кніг Старога і Новага Запаветаў. Для падрыхтоўкі выдання Бібліі ў Астрог былі запрошаны літаратары, перакладчыкі і рэдактары, якія правялі карпатлівую працу, што ўключала параўнальны аналіз разнастайных тэкстаў, іх пераклад і рэдакцыю.

На сённяшні дзень захавалася (цалкам альбо часткова) больш за 260 асобнікаў Астрожскай Бібліі. Яны знаходзяцца ў музеях, бібліятэках, архівах Украіны, Расіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Францыі і іншых краін. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца два арыгіналы гэтага старажытнага помніка праваслаўнай веры.

Звязда, 14 сакавіка 2014
 
Дата публикации:14.03.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1324
 
Ключевые слова:
Книгопечатание Православие Христианство Астрог Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме