https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння дыпламата і вучонага Іосіфа Гашкевіча


20 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава "Іосіф Гашкевіч — дыпламат, вучоны, арыенталіст", прымеркаваная да 200-годдзя з дня яго нараджэння.
Выстава адкрылася ў межах правядзення ў сакавіку пасольствам Японіі ў Беларусі цыкла культурных мерапрыемстваў, прысвечаных 200-годдзю з дня нараджэння Гашкевіча — ураджэнца Беларусі, вучонага-ўсходазнаўца, першага расійскага консула ў Японіі і аўтара першага японска-рускага слоўніка.

Згодна з рашэннем 37-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, двухсотгадовы юбілей з дня нараджэння Гашкевіча афіцыйна ўключаны ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2014—2015 гады.

У адкрыцці ўзяў удзел пасол Японіі ў Беларусі Сігэхіра Міморы

Выстава працягне працу ў Расіі (Санкт-Пецярбург), Францыі (Парыж) і Японіі (Хакадатэ).

БелаПАН, 21 сакавіка 2014
 
Дата публикации:21.03.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1324
 
Ключевые слова:
Иосиф Гашкевич Беларусь-Япония
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме