https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад Беларусі зацвердзіў праектную дакументацыю Беларускай АЭС


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 857 ад 30 верасня 2013 года.

У адпаведнасці з дакументам, тэхніка-эканамічныя паказчыкі аб`екта капітальнага будаўніцтва "Беларуская АЭС" такія: 2 энергаблокі ўстаноўленай намінальнай магутнасцю 1194 МВт кожны, пры гэтым устаноўленая магутнасць станцыі складзе 2388 МВт, тэрмін работы - 50 гадоў, сярэднегадавы водпуск электраэнергіі пры рабоце атамнай электрастанцыі ў базавым рэжыме - 17 095,1 млн.кВт.гадз.

Гэтай пастановай таксама зацверджаны архітэктурны праект "Беларуская АЭС" (зводка затрат) папярэдняй каштарыснай вартасцю: 44,582 млрд. расійскіх рублёў у цэнах 2001 года, Br2,9 трлн. у цэнах 2006 года, $340,86 млн.

Пастановай названыя сродкі размеркаваны для ўзвядзення аб`ектаў АЭС, выканання работ падрыхтоўчага перыяду, будаўніцтва вытворчай базы АЭС, аб`яднанай піянернай вытворчай базы, падстанцыі 110/10 кВ "Вілія", чыгуначнай лініі да АЭС, аўтамабільнай дарогі ад Р-45 (Газа) - АЭС - Астравец, аўтамабільнай дарогі "Паўднёва-ўсходні абход горада Астравец" з выхадам на аўтамабільную дарогу М-7 Мінск - Ашмяны - граніца Літвы, на расходы на выкананне праектна-разведвальных работ і аўтарскага нагляду па пазапляцовачных інжынерных сетках, на аб`екты жыллёвага фонду, сацыяльнага, бытавога і культурнага прызначэння, на выдачу магутнасці і сувязь з энергасістэмай.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

2 кастрычніка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.10.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1290
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме