https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 10 верасня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 10 верасня 2013 года.
На 10 верасня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 9.030 беларускіх рублёў
Еўра — 11.900
Расійскі рубель — 271
Украінская грыўна — 1.105,94

Кошык валют — 3.076,58

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 10 рублёў (0,11%), еўра — вырас на 40 рублёў (0,34%), расійскага рубля — на 0,50 рубля (0,18%), грыўны — на 0,33 рубля (0,03%). Курс кошыка валют вырас на 4,21 рубля (0,14%) у параўнанні з папярэднім днём і на 61,62 рубля (2,04%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2012 года (3.014,96 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3178, "долар/расійскі рубель" — 33,32, "долар/грыўна" — 8,165.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 10 верасня долар купляюць па 8.940—9.050 і прадаюць па 9.080—9.180 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 5 рублёў (да 9.025), продажу — на 2 (да 9.097).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 9.000—9.030 пры куплі, 9.070—9.100 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 10 верасня. 2013
 
Дата публикации:10.09.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1150
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме