https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Увод жылля для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у Беларусі павялічыўся ў студзені-ліпені на 0,7 працэнта да 1518,7 тыс.кв.м


Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Беларусі ў студзені-ліпені 2013 года для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1518,7 тыс.кв.м агульнай плошчы жылля, што складае 53,9 працэнта ў агульным аб`ёме ўведзенага жылля. У параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года ўвод жылля ў эксплуатацыю для гэтай катэгорыі грамадзян павялічыўся на 10,7 тыс.кв.м, або на 0,7 працэнта.

З агульнага аб`ёму ўзведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 1328,4 тыс.кв.м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах - 1020,3 тыс.кв.м.

Усяго ў Беларусі ў студзені-ліпені бягучага года арганізацыі ўсіх форм уласнасці ўвялі ў эксплуатацыю 33 тыс. новых кватэр, або 2815,3 тыс.кв.м агульнай плошчы жылля (43,3 працэнта задання на год), што на 6,5 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2012 года. У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 771,6 тыс.кв.м агульнай плошчы жылля, або 27,4 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.

На будаўніцтва жылых дамоў у Беларусі за названы перыяд выкарыстана Br17,2 трлн. інвестыцый, што складае 16,7 працэнта іх агульнага аб`ёму і 116,1 працэнта да ўзроўню студзеня-ліпеня 2012-га.

22 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.08.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1361
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме