https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Нас забілі гэтай расійскай мовай — не ведаем ні рускай, ні беларускай": апытанне ў Гомелі


Як вы ставіцеся да ініцыятывы прыняць закон, які б абавязваў чыноўнікаў аднолькава валодаць і рускай, і беларускай мовамі? На гэтае пытанне адказваюць жыхары Гомеля.
"Выдатна да гэтага стаўлюся, бо мы жывём у Беларусі, і Расія побач з намі. Нашы чыноўнікі павінны правільна фармуляваць думкі як на беларускай, так і на рускай мовах".

"Ва Украіне — яны там усе ведаюць сваю родную мову. Каб так і ў нас, то было б някепска".

"Чыноўнікі? У абавязковым парадку!"

"Патрэбна наогул размаўляць не толькі нашай уладзе, але і ўсяму народу размаўляць. Але паколькі нас забілі гэтай расійскай мовай, то мы не ведаем ні рускай, ні беларускай. А беларуская мова павінна стаяць нават вышэй, чым на першым месцы — гэта ж нацыянальныя карані адраджаюцца. Прыедзьце ва Украіну — родная мова вышэй за ўсё. Так і ў нас павінна быць: беларуская, сапраўдная, з лацінскім алфавітам — як надоечы было, калі Францішак Скарына ў Прагу ездзіў і надрукаваў там нашу Біблію. Вось тую мову! Нашу радзіму знішчылі!".

"Лічу, што чыноўнікі аднолькава з грамадзянамі павінны ведаць беларускую мову і валодаць ёю. Яны ж — чыноўнікі беларускай дзяржавы".

"Не сутыкалася з чыноўнікамі, якія б размаўлялі па-беларуску. Лічу, што гэта няправільна. Нашу нацыянальную мову мы павінны шанаваць".

"Я хутчэй супраць. Павінна ж быць нейкая самадастатковасць, самасвядомасць. Калі беларус, то і па-беларуску размаўляй. Не размаўляюць жа ў Францыі па-расійску ці на якой іншай мове".

"Я лічу, што так. Нават калі ўзяць школу, то настаўнікі кажуць, што дзеці лепш вучаць англійскую мову, чым беларускую. Не разумеюць яе, таму мы і павінны чуць яе штогадзінна. Каб і шыльдачкі былі, і этыкеткі на беларускай мове, каб дзеці адэкватна ставіліся да нашай мовы. Мы павінны абавязкова чуць гэтую мову — і ў кабінетах, і ў крамах, і на вуліцах, і ў лякарнях".

"Можа, закон і патрэбны, але хто ж яго прыме? Яны ж не ўмеюць размаўляць і не збіраюцца вучыцца. У кожнай краіне людзі размаўляюць на сваёй мове і, калі трэба, то і на рускай. Я лічу, што трэба. Як у Купалы: "Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць — не скуеш толькі дум ланцугамі".

"Няхай размаўляюць і на рускай, і на беларускай. Але паступова, я лічу, трэба прыходзіць да адной, роднай, мовы. Паступова. І рабіць гэта трэба разумна і пісьменна".

БелаПАН, 20 лістапада 2012
 
Дата публикации:20.11.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2300
 
Ключевые слова:
Гомель Двуязычие Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме