https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нясвіжскі баль адкрые новую старонку ў гісторыі культуры Беларусі


Такое меркаванне выказаў міністр культуры Павел Латушка ў час цырымоніі адкрыцця арыстакратычнага балю ў Нясвіжскім палацы.
"Упэўнены, гэта падзея адкрые новую старонку ў гісторыі культуры краіны, будзе садзейнічаць адраджэнню нацыянальных традыцый", - сказаў міністр.

Нясвіжскі палац упершыню з часоў Радзівілаў расчыніў свае дзверы для гасцей арыстакратычнага балю. Раней некалькі гадоў запар такія прыёмы праводзіліся ў Вялікім тэатры оперы і балета ў Мінску.

Да цырымоніі адкрыцця Павел Латушка ў размове з журналістамі выказаў упэўненасць, што такія балі можа прымаць не толькі Мінск або Нясвіж. "Мы правялі перагаворы з арганізатарамі Дрэздэнскага балю, і я спадзяюся, што ў наступным годзе ў Мінску адбудзецца Дрэздэнскі баль. Акрамя таго, абмяркоўваем магчымасць правядзення ў Беларусі Венскага балю. Чаму б яго не прыняць Нясвіжу?" - сказаў Павел Латушка.

Міністр выказаў упэўненасць, што "такія праекты будуць прырастаць у нашай краіне", і адзначыў, што адраджэнне традыцый у тым ліку дзякуючы правядзенню арыстакратычных баляў "вельмі важнае для разумення глыбіні нашай гісторыі, глыбіні нашых каранёў".

У рэзідэнцыі знатнага роду Радзівілаў 10 лістапада злучылася гісторыя і сучаснасць, і госці, нібыта робячы падарожжа ў часе, змаглі адчуць размах і раскошу старадаўняга шляхецкага балю. Яркія факелы, конныя рыцары, чырвоная дывановая дарожка і шампанскае - менавіта так у гэту ноч сустракаў палац доўгачаканых гасцей, спецыяльна для якіх падрыхтаваны аўкцыён па збору сродкаў на аднаўленне помніка гісторыка-культурнай спадчыны XVI стагоддзя Навагрудскага замка (Гродзенская вобласць).

На Нясвіжскі баль прыбылі вядомыя дзеячы культуры і мастацтва - салісты Вялікіх тэатраў Беларусі і Расіі. Сярод пачэсных гасцей балю народны артыст Расіі Дзмітрый Харацьян, сусветна вядомыя балерыны - народная артыстка Беларусі Вольга Гайко і заслужаная артыстка Расіі Настасся Валачкова, якая прыехала ў Нясвіж са сваім балетам.

Вядучымі Нясвіжскага балю сталі Аліна Краўцова (Беларусь) і Марат Башараў (Расія). Спецыяльнымі гасцямі ўрачыстай цырымоніі адкрыцця былі пераможца Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь-2008" Вольга Хіжынкава, а таксама мадэль і актрыса з Ірландыі, уладальніца тытула "Міс свету-2003" Разана Дэвідсан, дачка вядомага спевака Крыса дэ Бурга.

Арганізатары праекта - Міністэрства культуры Беларусі і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" пры падтрымцы Мінскага аблвыканкама; выканаўчы прадзюсар - ТАА "Берын Арт Менеджмент".

БЕЛТА, 12 лістапада 2012
 
Дата публикации:12.11.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3898
 
Ключевые слова:
Нясвіж Благотворительность Аристократический бал Замки Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме