https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Больш чым 30 прыпынкаў грамадскага транспарту будзе перайменавана ў Мінску з 7 лістапада


Як патлумачылі ў дзяржустанове "Сталічны транспарт і сувязь", гэта робіцца "з мэтай выключыць дубляванне назваў прыпынкаў грамадскага транспарту і для аблягчэння арыентавання мінчан і гасцей сталіцы".
Так, напрыклад, прыпынак на скрыжаванні вуліцы Гурскага, 2-га Прылуцкага завулку і вуліцы Янкі Брыля, які носіць назву "2-гі Прылуцкі завулак", стане называцца "Янкі Брыля". Прыпынак на скрыжаванні вуліц Рафіева, Алібегава і Гарэцкага, які цяпер называецца "Аўтастаянка", атрымае назву "Рафіева".

Прыпынак на праспекце Дзяржынскага ў раёне скрыжавання вуліц Касманаўтаў і Ежы Гедройца атрымае назву "Ежы Гедройца" (цяпер — "Касманаўтаў"), на вуліцы Сямашкі — "Ручай Мышка" ("Пятроўшчына").

Прыпынак на скрыжаванні праспектаў Любімава і Газеты "Правда" назавуць "парк Паўлава" — цяпер называецца "Школа".

Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:14.10.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2533
 
Ключевые слова:
Ономастика Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме