https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі пройдзе агульнарэспубліканская акцыя "Чысты лес"


У Беларусі па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі 13 кастрычніка адбудзецца агульнарэспубліканская акцыя "Чысты лес".
Як паведамілі ў прэс-службе Мінлясгасу, акцыя пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны пад дэвізам "Лёс лесу ў нашых руках". Асноўная яе мэта — прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражліва ставіцца да лесу, які з`яўляецца нацыянальным набыткам краіны, і не засмечваць яго.

У прэс-службе адзначылі, што арганізацыі міністэрства штогод накіроўваюць "значныя сілы і сродкі" на навядзенне парадку ў лесе. Але па-ранейшаму застаецца вострай праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых пабочных прадметаў у лясах, сумежных з чыгункамі і аўтамабільнымі дарогамі, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках.

За восем месяцаў 2012 года ў лясах сабрана амаль 8 тыс. кубаметраў бытавога смецця. Большая частка з яго (каля 3 тыс. кубаметраў) знаходзілася ўздоўж аўтамабільных дарог. Амаль 2 тыс. кубаметраў смецця сабрана ў месцах адпачынку і сумежных з імі тэрыторыях. Яшчэ 3 тыс. кубаметраў рознага бытавога смецця сабралі вакол населеных пунктаў і дачных пасёлкаў.

Акцыя "Чысты лес" заклікана аб`яднаць намаганні неабыякавых да лесу людзей, якія гатовы ўнесці свой уклад у навядзенне парадку ў лесе, вакол населеных пунктаў, паказаць прыклад стаўлення да галоўнага прыроднага багацця Беларусі.

Узяць удзел у акцыі запрашаюцца ўсе ахвотныя. Можна звярнуцца ў любое лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні паўдзельнічаць. Арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі забяспечаць усіх удзельнікаў неабходным інвентаром, арганізуюць вываз смецця.

Гэта акцыя па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі праводзіцца ўжо чацвёрты год. За гэты час яна набыла сваіх пастаянных удзельнікаў. Акцыя актыўна падтрымліваецца мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады, дзяржаўнымі, грамадскімі і камерцыйнымі арганізацыямі, школьнікамі, студэнтамі і сродкамі масавай інфармацыі. Штогод у акцыі "Чысты лес" удзельнічае больш чым 10 тысяч чалавек.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:06.10.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2906
 
Ключевые слова:
Лесное хозяйство Чистый лес Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме