Пастановай № 265 з 1 верасня 2023 года павялічаны памер надбаўкі за працу ў галіне настаўнікам на 15% ад акладу.
Акрамя таго, устаноўлена надбаўка куратарам навучальных груп устаноў вышэйшай адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі ўсіх курсаў (за выключэннем выпускнога курса), памер якой складзе 100% базавай стаўкі. Надбаўка куратарам навучальных груп выпускнога курса будзе на ўзроўні 50% базавай стаўкі.
Звязда, 22 жніўня 2023