https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Досвед працы ўніверсітэцкай клінікі ў Гродне трэба ўкараняць у абласных цэнтрах»


Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка азнаёміўся з працай Гродзенскай універсітэцкай клінікі, а таксама распавёў журналістам пра важнасць распаўсюджвання падобнага праекта ў іншых галінах.
«У клініцы ўсё накіравана на захаванне здароўя людзей, на своечасовае аказанне высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі пацыентам, якасную дыягностыку. Тут ёсць напрацоўкі, добрая практыка. Асноўная ўвага (падчас наведвання медустановы надавалася і пытанню.) — як на практыцы мы рэалізуем ліквідацыю тых недахопаў, якія былі пазначаныя ў распарадчым дакуменце Прэзідэнта па навядзенні парадку ў сістэме аховы здароўя. Тут была маніторынгавая група, недахопаў не было выяўлена. І гэта сведчанне таго, што шлях фармавання ўніверсітэцкай клінікі, арганізацыя, кадравы склад, кіруючы склад гэтай установы на сваіх месцах. Тут ведаюць, як выконваць задачы, і робяць гэта на практыцы. Мы спадзяемся, што прыклад функцыянавання ўніверсітэцкай клінікі ў Гродзенскай вобласці будзе паспяхова ўкаранёны ў іншых абласных цэнтрах, дзе ёсць медыцынскія ВНУ».

Віцэ-прэм’ер дадаў: «З улікам параўнальнага досведу па іншых лячэбных установах тут усё ў парадку. Клініка не стаіць на месцы, а далей плануе сваё ўдасканаленне, у тым ліку па перааснашчэнні высокатэхналагічнага медыцынскага абсталявання. Ёсць сацыяльныя аспекты: патрабуецца будаўніцтва інтэрната для маладых урачоў. Гэтае пытанне прапрацоўваецца з абласнымі ўладамі, ёсць перспектывы, каб для маладых урачоў былі створаны камфортныя ўмовы не толькі на працоўным месцы, але і для пражывання. Месца для будаўніцтва (інтэрната кватэрнага тыпу.). У недалёкай перспектыве гэта будзе зроблена».

Пілотны праект быў запушчаны ў 2018 годзе на базе Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта і абласной клінічнай бальніцы. На базе ўстановы працуюць 11 кафедраў універсітэта, якія дазваляюць зрабіць навучанне ў ВНУ максімальна практыка-арыентаваным. Штогод у медыцынскую ўстанову прыходзяць працаваць маладыя спецыялісты. Сёння ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы працуюць 1,8 тыс. чалавек.

Звязда, 9 жніўня 2023
 
Дата публикации:09.08.2023
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:202
 
Ключевые слова:
Медицина Здравоохранение Гродна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме