«Беларуснафта» вызначана нацыянальным аператарам зараднай інфраструктуры краіны. Нафтавая кампанія ўжо даўно стойка асацыюецца з развіццём электрамабільнага транспарту і ўпэўнена нарошчвае сетку зарадных станцый пад брэндам Malanka.
«Сёння ў распараджэнні ўладальнікаў электракараў — 646 зарадных станцый і адзін суперхуткі зарадны комплекс у Мінску, дзе можна папоўніць запас ходу электрамабіля на 300 км за 9 хвілін. Да канца бягучага года колькасць станцый павялічыцца да 700 адзінак. У той жа час актыўна праектуюцца новыя суперхуткія зарадныя комплексы, якія аб’ядноўваюць у сабе самае сучаснае, што ёсць у зараднай інфраструктуры. Да 2030 года колькасць такіх комплексаў у краіне дасягне 86 адзінак, а хуткасць зарадкі электрамабіля будзе супастаўная з хуткасцю запраўкі машыны бензінам на традыцыйнай АЗС», — падкрэсліў Аляксандр Ляхаў.
У маі рашэнні, выкарыстаныя пры стварэнні зараднай інфраструктуры кампаніі, былі ацэнены на самым высокім узроўні, а зарадная сетка Malanka прызнана лепшым праектам ЕАЭС у сферы нізкавугляроднага транспарту.
Звязда, 1 жніўня 2023