https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На думку пастаяннага прадстаўніка МВФ у Беларусі, адміністрацыйнае рэгуляванне цэн не дазволіць знізіць інфляцыю


Адміністрацыйнае рэгуляванне цэн не дазволіць вырашыць праблему інфляцыі ў Беларусі. Пра гэта ў інтэрв`ю заявіла пастаянны прадстаўнік МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна.
"У палітыкі рэгулявання цэн існуюць сур`ёзныя рызыкі. Больш жорсткае адміністрацыйнае рэгуляванне цэн не дазволіць знізіць інфляцыйныя чаканні", — зазначыла яна.

На думку Калядзінай, у выпадку захоўвання цяперашняй сітуацыі падставы для працягу інфляцыйных працэсаў захоўваюцца. "Калі спажывец ведае, што цана на алоўкі, да прыкладу, сёння абмяжоўваецца, то ў яго няма ніякай упэўненасці, што цана на іх не ўзрасце праз месяц", — кажа яна.

Адпаведна, дадае Калядзіна, у насельніцтва захоўваюцца інфляцыйныя чаканні.

"У такой сітуацыі спажыўцы схільныя да большых расходаў і меншых зберажэнняў, што правакуе рост цэн. Таму адміністрацыйнае рэгуляванне цэн, на мой погляд, не з`яўляецца канструктыўным рашэннем ўзніклай праблемы", — рэзюмавала пастаянны прадстаўнік МВФ у Беларусі.

Як паведамлялася раней, у лістападзе велічыня інфляцыі ў Беларусі перавысіла 100%. Прагноз урада на 2012 год прадугледжвае зніжэнне інфляцыі да 19—22%.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 8 снежня 2011
 
Дата публикации:08.12.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2754
 
Ключевые слова:
Финансы Валюта Экономика Инфляция Девальвация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме