https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сяргей Румас: Інвестыцыйны патэнцыял краіны яшчэ не рэалізаваны


8 снежня ў Мінску прайшла канферэнцыя "Прыватызацыя ў Беларусі 2011—2013: магчымасці для інвеставання".
Выступаючы на ёй, віцэ-прэм`ер Сяргей Румас адзначыў, што прывабныя ўмовы вядзення бізнесу і прыцягнення інвестыцый станоўча ацэньваюцца міжнароднымі арганізацыямі. Ён нагадаў, што Беларусь заняла 69-е месца ў рэйтынгу Сусветнага банка па ўмовах вядзення бізнесу і ўвайшла ў тройку найболей актыўных краін-рэфарматараў. "Як вынік, калі ў 2005 годзе было прыцягнута 450 млн. долараў прамых замежных інвестыцый, то ў 2010-м — 5,5 млрд. долараў. У 2011 годзе рост працягваецца. За дзевяць месяцаў на валавой аснове было прыцягнута каля 9 млрд. долараў прамых замежных інвестыцый. Па выніках года чакаецца 12—13 млрд.", — сказаў Румас.

Разам з тым, паводле слоў віцэ-прэм`ера, інвестыцыйны патэнцыял краіны яшчэ не рэалізаваны. У агульным аб`ёме сусветных замежных інвестыцый доля Беларусі складае ўсяго 0,11%. У яе таксама адзін з самых нізкіх паказчыкаў аб`ёму інвестыцый на душу насельніцтва ў параўнанні з іншымі краінамі Усходняй Еўропы. У 2010 годзе ён складаў 587 долараў.

З прамежкавымі вынікамі рэалізацыі праграмы прыватызацыі за гэты год удзельнікаў форуму азнаёміў першы намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці Сяргей Пяткоў.

"На 2011 год была запланавана прыватызацыя акцый 180 акцыянерных таварыстваў рэспубліканскай уласнасці, — нагадаў ён. — Балансавы кошт усіх акцый, якія планавалася рэалізаваць, складаў прыкладна 1,3 трлн. рублёў. З пачатку года праведзена 225 таргоў па продажы акцый 140 акцыянерных таварыстваў, у тым ліку 154 аўкцыёны і 71 конкурс. Рэалізаваны акцыі 38 акцыянерных таварыстваў на агульную суму прыкладна 170 млрд. рублёў".

БелаПАН
8 снежня 2011
 
Дата публикации:08.12.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3304
 
Ключевые слова:
Инвестиции Приватизация Пресс-конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме