https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў павялічыць аказанне будаўнічых паслуг за мяжой


Гэтае даручэнне было дадзена 21 лістапада падчас даклада кіраўніку дзяржавы старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандра Якабсона, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Якабсон праінфармаваў Лукашэнку аб выніках кантролю за станам будаўнічага комплексу, які сёлета сутыкнуўся з сур`ёзным скарачэннем аб`ёмаў фінансавання і збудавання жылля. Лукашэнка адзначыў, што аблвыканкамы павінны сканцэнтравацца на тым, каб забяспечыць будаўніцтва жылля за мяжой у аб`ёме сродкаў, якіх не хапае для фінансавання жылля ў Беларусі.

Размова ішла таксама аб будаўніцтве новых цэментных вытворчасцяў, што павінны быць уведзены ў эксплуатацыю да новага летняга сезона. Прагназуецца, што дзякуючы новым магутнасцям удасца вырашыць праблему дэфіцыту ў краіне цэменту.

Падчас рабочай сустрэчы гаварылася аб недахопе рухомага чыгуначнага саставу. За мяжой запатрабавана беларуская будаўнічая прадукцыя, аднак часта яе немагчыма даставіць пакупніку, у выніку чаго зрываюцца знешнегандлёвыя кантракты.

Лукашэнка запатрабаваў, каб гэта праблема была знята ў кароткія тэрміны.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 лістапада 2011
 
Дата публикации:21.11.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2506
 
Ключевые слова:
Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме