https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Затрыманых 6 і 7 лістапада актывістаў будуць судзіць у судах Ленінскага і Маскоўскага раёнаў Мінска


Актывістаў апазіцыі, якія былі затрыманыя ў Мінску 6 і 7 лістапада, павінны судзіць сёння ў судах Ленінскага і Маскоўскага раёнаў сталіцы. Увесь гэты час затрыманыя правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на вуліцы Акрэсціна.
Блогера Юрыя Навіцкага, якога затрымалі 6 лістапада, падчас шэсця да Лошыцкага яра, арганізаванага Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй — БНФ, будуць судзіць у судзе Ленінскага раёна.

Як раней паведамляў БелаПАН, пасля мітынгу Навінцкі сеў у машыну да актывіста руху "За Свабоду" Арцёма Лявы. Разам яны паспрабавалі пакінуь Лошыцкі яр, аднак пры выездзе на вуліцу Маякоўскага аўтамабіль спыніў супрацоўнік ДАІ, пасля чаго да машыны падбеглі людзі ў цывільным, выцягнулі адтуль Навіцкага з прымяненнем сілы, заштурхалі ў мікрааўтобус і павезлі.

Потым высветлілася, што блогера даставілі ва УУС Ленінскага раёна, а затым пасля гэтага — у ЦІП. "7 лістапада мы змаглі перадаць яму перадачу. У Ленінскім РУУС нам сказалі, што Навіцкага прывязуць у Дом правасуддзя, дзе знаходзіцца суд Ленінскага раёна. Аднак, паводле нашых звестак, пакуль яго туды не прывезлі", — паведаміў БелаПАН Арцём Лява.

Што канкрэтна інкрымінуюць Навіцкаму, невядома. Як мяркуюць яго таварышы, ён быў затрыманы за тое, што падчас шэсця і мітынгу фатаграфаваў супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, якія вялі відэаздымку.

Члены міжнароднага грамадскага аб`яднання "Малады фронт" (Чэхія) Павел Сяргей, Раман Васільеў і Міхаіл Мускі, якія 7 лістапада спрабавалі закідаць яйкамі помнік Леніну каля Дома ўрада падчас мітынгу камуністаў, пасля затрымання былі дастаўленыя ва УУС Маскоўскага раёна. Яны абвінавачваюцца на падставе часткі 1 артыкула 17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства). Як паведаміла БелаПАН праваабаронца Анастасія Лойка, маладафронтаўцаў будуць судзіць у судзе Маскоўскага раёна. "Але пакуль іх у суд не прывезлі", — дадала яна.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 8 лістапада 2011
 
Дата публикации:08.11.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3523
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Минске Оппозиция в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме