https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальная плятформа рыхтуе мэмарандум аб паразуменьні


Сёньня раніцай ў Менску адкрылася канфэрэнцыя Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці праграмы "Усходняе партнэрства".
Мяркуецца, што ўдзельнікі канфэрэнцыі прымуць сумесны мэмарандум аб паразуменьні, які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасьці і мэты дзейнасьці Нацыянальнай плятформы. Гэты дакумэнт будзе адчынены для падпісаньня ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Кіраўнік рады Міжнароднага кансорцыюму "ЭўраБеларусь" Уладзімер Мацкевіч выказаў такое меркаваньне:

"Прыняцьце мэмарандуму дазволіць аб`яднаць грамадзянскую супольнасьць і весьці размову зь беларускім ўладамі і міжнароднай супольнасьцю не ад імя невялікіх грамадзкіх арганізацый, а ад імя ўсёй грамадзянскай супольнасьці".

Сёньняшняя канфэрэнцыя дапаможа таксама падрыхтавацца беларускай дэлегацыі да ўдзелу ў агульным Форуме грамадзянскай супольнасьці "Усходняга партнэрства". Ён пройдзе ў Познані 28-30 лістапада.

Уладзімер Глод
Радыё Свабода, 29 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:29.10.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2279
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз "Восточное партнёрство" Конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме