https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кінематаграфісты шасці краін, у тым ліку беларускія, заняты ў здымках фільма па матывах аповесці Васіля Быкава "У тумане"


Аб гэтым у інтэрв`ю паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Алег Сільвановіч.
Карціна паводле аповесці Быкава - адзін з найбольш вялікіх "артаўскіх" праектаў, у якіх заняты "Беларусьфільм", над ім працуе вядомы рэжысёр Сяргей Лазніца. Гэта міжнародны кінапраект, які рэалізуецца сумесна з Германіяй, Нідэрландамі, Латвіяй, Літвой і Расіяй. Як растлумачыў Алег Сільвановіч, асноўныя здымкі ўжо завершаны, фільм будзе выпушчаны ў маі наступнага года. Сяргей Лазніца атрымаў шмат узнагарод і прызоў за фільм "Шчасце маё" (у тым ліку Гран-пры кінафестывалю "Лістапад-2010"), які быў прадстаўлены ў праграме Канскага фестывалю. У фільме па аповесці Быкава галоўную ролю выконвае беларускі акцёр, на мантажы гуку таксама працуе беларускі спецыяліст. "Гэта вельмі маштабны праект з пункту гледжання мастацкага патэнцыялу, і мы ўскладаем на яго вялікія надзеі", - сказаў генеральны дырэктар "Беларусьфільма".

Пры гэтым Алег Сільвановіч адзначыў, што тая сістэма фінансавання, якая была нармальнай для кінагаліны раней, цяпер змяняецца праз іншыя прынцыпы і механізмы. Паводле яго слоў, змяненне ўмоў фінансавання прыводзіць да неабходнасці прыцягнення пазабюджэтных грашовых сродкаў, што дасць магчымасць здымаць больш фільмаў. Акрамя таго, важна, каб кінапрадукт з беларускім удзелам прысутнічаў не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. "Нам выгадна, калі сумесныя праекты паказваюць па тэлеканалах Расіі, Украіны. А фільм паводле аповесці Быкава нават выйдзе ў кінапракат Еўропы, бо на ім працуе яшчэ і Германія, якая дае на рэалізацыю львіную долю сродкаў. Безумоўна, Беларусь мае права і павінна прысутнічаць у еўрапейскім кінапракаце, пакуль хоць бы ў выглядзе сумесных пастановак", - сказаў Алег Сільвановіч.

Кіраўнік "Беларусьфільма" таксама дадаў, што цяпер перад кінастудыяй стаіць задача зрабіць эканамічна больш адчувальным эфект акупнасці грашовых сродкаў. "Мы добра разумеем, што калі прыходзіць прадзюсар і прыносіць некалькі мільёнаў долараў, ён пралічвае варыянт вяртання грашовых сродкаў. Наўрад ці ён укладзе свае грошы ў праект па прынцыпу "давай адразу зробім, а пасля будзем прадаваць". Аналітыка будучых продажаў - гэта вельмі важны фактар пры прыняцці рашэння аб удзеле ў канкрэтным праекце", - сказаў Алег Сільвановіч. Сёння ўсе еўрапейскія краіны так ці інакш аб`ядноўваюць бюджэты для сумеснай кінавытворчасці: неабходна атрымаць больш маштабныя і прывабныя праекты. Плюс - аб`яднанне кінапракатаў краін-удзельніц. "Пры гэтым усё не так ужо адназначна, наша задача ў гэтай сітуацыі - думаць аб тым, што ўласна беларускага застанецца ў такой кінапрадукцыі. З аднаго боку, мы разумеем, што для "Беларусьфільма" важна суфінансаванне, і мы робім стаўку на сумесныя пастаноўкі, з другога - не збіраемся адмаўляцца ад беларускага мастацкага складальніка ў нашым кіно", - рэзюмаваў Алег Сільвановіч.

Звязда, 24 кастрычника 2011
 
Дата публикации:24.10.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3866
 
Ключевые слова:
Василь Быков Беларусьфильм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме