https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Неабходна стварыць усе ўмовы, каб беларускія медыкі працавалі на роднай зямлі, а не бегалі па свеце ў пошуках лепшага жыцця


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 31 снежня ў час сустрэчы з калектывам Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.
"Жывяце вы тут у добрых умовах. Я думаў, вы доўга будавалі гэту бальніцу, але губернатар кажа, за паўтара года ўсё зрабілі. І добра. Цяпер пакрыху будзем будаваць арэнднае жыллё. Будзем старацца, каб вы на сваёй роднай зямлі працавалі, а не бегалі недзе па свеце ў пошуках лепшага жыцця", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Але я рады, што некаторыя з вашых пабеглі, а цяпер (у мяне на стале куча матэрыялу і дакументаў) просяцца назад. Я задаю пытанне: "Дык а чаму ж? Што ж вы? Там і зарплата, і ўсё". - "Не, не, не. Такой аховы здароўя, як у Беларусі, няма". У комплексе, у цэлым", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што беларускім спецыялістам цяжка рэалізаваць сябе за мяжой, нягледзячы на ​​высокую кваліфікацыю. "І дзіўна. Я думаў, што палякі - гэта нашы людзі, нашы родныя, славяне і іншае, ніколі нашых людзей не пакрыўдзяць. Але нічога падобнага: гэта палякі, а вы вось там усе - і ўкраінцы, і беларусы і гэтак далей, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Але калі хто-небудзь хоча паспрабаваць - калі ласка. Не хацелася б, але глядзіце самі, вы робіце свой выбар".

31 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.12.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:49
 
Ключевые слова:
Медицина Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме