https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На Гродзеншчыне двое школьнікаў атрымалі траўмы пры гульні з петардамі


Увечары 30 снежня ў міліцыю аднаго з раёнаў Гродзеншчыны паступіла паведамленне ад медыкаў: у бальніцу дастаўлены двое 14-гадовых школьнікаў з пераломамі пальцаў, ранамі, апёкамі. Траўмы атрыманыя пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, перадае Telegram-канал «Міліцыя Беларусі»
Высветлілася, што дома ў аднаго з падлеткаў захоўваліся петарды, іх набылі яшчэ летась. 

Сябры ўспомнілі пра скрынку і на пустцы вырашылі зладзіць выбухі. Некалькі вырабаў прагрымелі, выклікаўшы захапленне ў падлеткаў. Аднак адно з піратэхнічных устройстваў не спрацавала. Хлапчукі падышлі, узялі небяспечны прадмет у рукі і тут петарда выбухнула. 

Міліцыя ў чарговы раз звяртаецца да дарослых, растлумачце дзецям, што асноўная прычына траўмаў ад піратэхнікі — гэта свавольства і невыкананне мер бяспекі. Абавязкова трэба правяраць тэрмін прыдатнасці. Калі петарда не спрацавала, ні ў якім разе не падыходзьце да яе як мінімум 10-15 хвілін. Варта паклікаць дарослых, добра намачыць выраб вадой і ўтылізаваць.

Звязда, 31 снежня 2024
 
Дата публикации:31.12.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:52
 
Ключевые слова:
Петарда Пиротехника Происшествия Новый год Гродна Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме