https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС: у Беларусі на прэзідэнцкія выбары акрэдытаваны 456 міжнародных наглядальнікаў з 49 краін


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Цяпер актыўна вядзецца акрэдытацыя міжнародных наглядальнікаў, якія прыбудуць у Беларусь па запрашэннях Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай выбарчай камісіі, МЗС Беларусі, накіраваных у адрас замежных партнёраў. 

"Па стане на 16 студзеня Цэнтрвыбаркамам акрэдытавана 456 міжнародных наглядальнікаў з 49 краін свету. У іх ліку - парламентарыі з краін СНД і далёкага замежжа, прадстаўнікі цэнтральных выбарчых органаў замежных дзяржаў, рэгіянальных органаў улады, дыпламатычнага корпуса, незалежныя эксперты, - гаворыцца ў паведамленні. - Што датычыцца міжнародных арганізацый, нашы запрашэнні атрымалі Выканкам і Міжпарламенцкая асамблея СНД, Парламенцкая асамблея АДКБ, Парламенцкі сход Саюзнай дзяржавы, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, Сакратарыят Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, моладзевая арганізацыя Руху недалучэння. Запрашэнне было накіравана Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ".

У МЗС падкрэслілі, што па добрай традыцыі для ўсіх наглядальнікаў будуць створаны роўныя ўмовы, якія дадуць магчымасць ім чарговы раз пераканацца ў нашай адкрытасці, транспарэнтнасці і, вядома ж, на свае вочы ўбачыць міралюбівую і гасцінную Беларусь.

17 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.01.2025
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Наблюдатели
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме